Во исполнение Доктрины национальной продовольственной безопасности до 2030 года, утвержденной постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 15 декабря 2017 г. № 962, запущен проект «Кожная пятніца – роднае, сваё», направленный на повышение культуры потребления, продвижение отечественных товаров, популяризацию их качества, разнообразия белорусских блюд, красоты родного языка.

Ветэран культуры і стваральнік музея гісторыі культуры Свіслацкага раёна Надзея Мікалаеўна Карпюк далучаецца да раённай бібліятэчнай акцыі-прысвячэння “Любімаму краю вершы і песні свае прысвячаю!”. Яна чытае верш Васіля Каржаневіча “Свіслачы”.

У рамках акцыі-прысвячэння «Любимому краю стихи и песни свои посвящаю!» Свіслацкая раённая бібліятэка далучаецца да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» і прадстаўляе відэаролік “Свіслацкі вальс” на словы нашай зямлячкі А.Адашчык.

Філіял “Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” далучаецца да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!». Верш М.Шаўчонак “Мая Радзіма” чытае Аксана Кулiнiч.

Свіслацкая раённая бібліятэка далучаецца да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» і прадстаўляе дзіцячыя кнігі беларускіх аўтараў.

Свіслацкая раённая бібліятэка далучаецца да рэспубліканскага праекта і прадстаўляе выставу-экспазіцыю “Автограф на память” ад беларускіх пісьменнікаў, наведаўшых у розныя часы нашу бібліятэку. Яскравым дапаўненнем з’яўляецца інсталяцыя, прысвечаная Году беларускай жанчыны.