Да 55-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка Алеся Бадака Свіслацкая раённая бібліятэка прадстаўляе буктрэйлер на аповесць “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца”.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа Велікасельская бібліятэка падрыхтавала і прадстаўляе відэазнаёмства “Летапісец палескай зямлі”. 

Свіслацкая раённая бібліятэка прапануе анлайн-агляд “Літаратурная спадчына Івана Мележа”, прысвечаны 100-гадоваму юбілею народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання прадстаўляе літаратурны відэагід “Іван Шамякін – героі і кнігі”, прыўрочаны 100-гадоваму юбілею І.Шамякіна.

Да 100-годдзя з дня нараджэння І.Шамякіна Свіслацкая раённая бібліятэка прадстаўляе буктрэйлер на аповесць “Гандлярка і паэт”, якой спаўняецца 45 гадоў з часу выдання.