Каб захапіць сэрцы маладых людзей цеплынёй слова і мілагучнасцю роднай мовы арганізавана інтэрнэт-акцыя “#Моладзь Свіслаччыны чытае беларускую кнігу”. Запісаны відэаролікі з мастацкім чытаннем на беларускай мове вершаў і ўрыўкаў празаічных твораў, прысвечаных роднай зямлі.

Урывак з нарыса Віталя Вольскага “На прасторах Беларусі. Белавежская пушча” чытае Карына Грыгалец, чытач Нязбодзіцкай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства.

Чытачы Велікасельскай бібліятэкі Кацярына Радзівонік і Арцём Жылінскі чытаюць вершы Дануты Бічэль-Загнетавай “Роднае слова” і Рыгора Барадуліна “Бацька”. Верш Валянціны Ададуравай “Беларусачка” чытаюць Кацярына Радзівонік і Арцём Жылінскі.

Чытач Ханявіцкай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства Дзіяна Прасняк чытае вершы Рагнеда Малахоўскага “Дзе Радзіма, там хочацца жыць” і Раісы Баравіковай “Казаў мудрэц: яно і нараканне…”.

Чытачы Вердаміцкай бібліятэкі далучыліся да інтэрнэт-акцыі. Аксана Мінько чытае вершы Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві” і Людмілы Рублеўскай “Мама”. Верш Марыі Шаўчонак “Мы ўсе ад сонца” чытае  Надзея Будзевіч.

Чытачы Свіслацкай раённай бібліятэкі Дар’я Кудракова чытае урывак з нарыса Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, Арсеній Гуляй – верш Людмілы Кебіч “Маёй Радзіме”, Данііл Панотчык – урывак з аповесці Васіля быкава “Пакахай мяне, салдацік” .

Чытачы Корнадзьскай бібліятэкі-цэнтра эстэтычнага выхавання Вікторыя Саўко чытае верш Канстанцыі Буйло “Люблю”, Жанна Жалоба – верш Якуба Коласа “Родныя вобразы”. Чытач Пацуеўскай бібліятэкі Таццяна Валансевіч чытае ўрывак з рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”.

Ботвіч Дзіяна, чытач Поразаўскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства, чытае ўрывак з рамана Валерыя Гапеева “Мая мілая ведзьма”. Хаванскі Аляксандр, чытач Навадворскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства чытае верш Янкі Купалы “Спадчына”.