З мэтай павышэння значнасці беларускай кнігі ў жыцці сучаснага чалавека прайшоў літаратурны марафон “ВООК-сімпатыя”. Маладыя кнігалюбы – удзельнікі марафону дзяліліся сваімі ўражаннямі і раілі да чытання кнігі, якія іх найбольш зацікавілі.

Чытач Поразаўскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства Ціток Артур у рамках літаратурнага марафону “Book-сімпатыя” прапануе кнігу Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Чытач Пацуеўскай бібліятэкі Раманчук Кацярына ў рамках літаратурнага марафону “Book-сімпатыя” прапануе кнігу Уладзіміра Караткевіча “Чазенія”.

Чытач Свіслацкай раённай бібліятэкі Забароўскі Аляксандр далучыўся да літаратурнага марафону “Book-сімпатыя” і знаёміць з кнігамі М.Чаргінца “Операция “Кровь”, “Вам – задание”.

Чытачы Ханявіцкай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства прынялі ўдзел у літаратурным марафоне “Book-сімпатыя”. Кудлаш Вікторыя рэкамендуе паэму Я.Коласа “Новая зямля”. Прасняк Дзіяна знаёміць з кнігай А.Жука “Не забывай мяне”.

Чытачы Нязбодзіцкай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства далучыліся да літаратурнага марафону “Book-сімпатыя”. Язерык Аксана прапануе дакументальную аповесць Уладзіміра Паўлюкевіча “Такими мы были”, Ляховіч Анатоль знаёміць з кнігай Барыса Даўгатовіча “Лётчики-белорусы – асы Первой мировой и Великой Отечественной войн”.

Саўко Вікторыя, чытач Корнадзьскай бібліятэкі-цэнтра эстэтычнага выхавання, знаёміць з кнігай Георгія Марчука “Вочы і сон”.

Чытач Свіслацкай раённай бібліятэкі Гуляй Арсеній далучыўся да літаратурнага марафону “Book-сімпатыя” і прапануе прачытаць кнігу Андрэя Мураўёва “Меч на ладонях”.

Чытач Свіслацкай раённай бібліятэкі Басалай Алёна далучылася да літаратурнага марафону “Book-сімпатыя” і расказвае пра кнігу А.Жвалеўскага і Я.Пастэрнак “Гимназия № 13”.

Чытачы Велікасельскай бібліятэкі Жылінскі Арцём і Радзівонік Кацярына прынялі ўдзел у літаратурным марафоне “Book-сімпатыя” у рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае”.

Чытач Вердаміцкай бібліятэкі Будзевіч Надзея раіць прачытаць кнігу Уладзіміра Ліпскага “Мама. Малітва сына”.