З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры, раскрыцця багатага патэнцыялу беларускіх выданняў, развіцця цікавасці маладых людзей да кніг беларускіх аўтараў, літаратуры аб Беларусі бібліятэкі ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” у рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае” арганізавалі цыкл тэматычных выстаў “Адкрый для сябе беларускую кнігу”.

У бібліятэках дзейнічалі кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя “Праз кнігу ўбачыць краіну БЕЛАРУСЬ”, юбілейная выстава “Атланты беларускай літаратуры”, выстава-экспазіцыя “У сям’і адзінай” да Году народнага адзінства, выстава-парада “Моладзь чытае і прапануе”, выстава-заклік “Час чытаць кнігі роднай краіны!”, выстава-рэклама “Быць маладым – быць адукаваным”, “Свет моладзі: цікава аб розным”, выстава-партрэт “Святая апякунка Беларусі”, выстава-аўтограф “Книга от автора – на память”, арганізаваны адкрытыя прагляды літаратуры “Чытайце беларускае!”.