22 верасня ў Поразаўскай бібліятэцы–цэнтры краязнаўства прайшла паэтычная гадзіна “Яны сэрцам пісалі свой кожны радок”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння М.Танка і 105-годдзю з дня нараджэння П.Панчанкі.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з жыццём і творчасцю Народных паэтаў Беларусі. Рабяты з асаблівай выразнасцю прачыталі вершы “Кожны з нас прыпасае Радзімы куток…”, “Краіна мая”, “Родная мова” П.Панчанкі, “Паслухайце, вясна ідзе…”, “Я люблю ранні час..”, “Лес” М.Танка, пранікнутыя любоўю да роднага краю, маляўнічай прыроды. У канцы школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Роднага слова верныя абаронцы”.