25 чэрвеня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў выхаваўчага-аздараўленчага лагера “Импульс” ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” была арганізавана гадзіна роднай мовы “Чытай і размаўляй па-беларуску”.

Сустрэча  пачалася з верша аб роднай мове Юрася Свіркі “У нас сваіх хапае слоў”. Бібліятэкар запрасіла дзяцей ў незвычайнае падарожжа  з конкурсамі: “Хто такі, ці што такое”, “Выправі памылкі”, “Хто хутчэй”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пазнай фразеалагізм”.

Рабяты выконвалі розныя заданні, дзе паказалі свае добрыя веды, кемлівасць і знаходлівасць.

Вельмі зацікавілі рабят беларускія загадкі, загадкі-жарты, 5 цікавых фактаў пра беларускую мову.

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар прадставіла выданні беларускіх аўтараў, якія знаёмяць з багаццем беларускай мовы, яе вобразнасцю і мілагучнасцю.