12 чэрвеня  ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у Свіслацкай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў летняга культурна-дасугавага лагера “Бригантина” СШ № 2 імя М.П.Масонава была арганізавана гадзіна роднай мовы “Слаўлю цябе, беларуская мова”.

Бібліятэкар запрасіла дзятву ў незвычайнае падарожжа  з прыпынкамі: “Адгадайце загадкі”, “Выправі памылкі”, “Закончыце прыказкі”, “Хто хутчэй”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пазнай фразеалагізм”.

Рабяты выконвалі розныя заданні, дзе паказалі свае добрыя веды, кемлівасць і знаходлівасць. Да прагляду ім быў прапанаваны мультфільм “Песня жаўрука” паводле казкі Леаніда Улашчанкі.

 

Напрыканцы сустрэчы  бібліятэкар прадставіла выданні  кніжнай выставы “Багата, родная ты мова”, якія знаёмяць з багаццем беларускай мовы, яе вобразнасцю і мілагучнасцю.