З нагоды Дня беларускага пісьменства Свіслацкая раённая бібліятэка арганізавала дзень інфармацыі “Ля вытокаў слова і кнігі”, у рамках якога адбыліся падарожжа ў мінуўшчыну “Беларускія асветнікі. Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання” і ўрок-прэзентацыя “Гісторыя стварэння кнігі: ад вытокаў да нашых дзён”.
Пад час падарожжа ў мінуўшчыну “Беларускія асветнікі. Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання” бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў СШ № 2 імя М.П.Масонава са шматграннай асветніцкай дзейнасцю С.Полацкага, К.Тураўскага, Ф.Скарыны, іншых асветнікаў – складальнікаў беларускай мовы. Прысутныя ўважліва слухалі аповед пра іх жыццёвы шлях і светапогляд. Далей бібліятэкар засяродзіла ўвагу на штогадовым свяце – Дне беларускага пісьменства, расказала яго гісторыю і традыцыі.
Для вучняў 4 класса гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага быў праведзены ўрок-прэзентацыя “Гісторыя стварэння кнігі: ад вытокаў да нашых дзён”. Рабятам быў прапанаваны агляд кніжнай выставы “Кніга Скарыны – шлях праз стагоддзі”, пад час якога дзеці зладзілі экскурс у гісторыю ўзнікнення пісьменства, даведаліся, які шлях прайшла кніга ад рукапіснай да сучаснай. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём і дзейнасцю вядомых беларускіх асветнікаў: Ф.Скарыны, Е.Полацкай, М.Гусоўскага, С.Буднага і расказала, які ўплыў яны аказалі на развіццё кнігадрукавання ў свеце.