4 верасня  філіял Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства” запрасіў вучняў на ўрок-экскурс Асветнікі зямлі беларускай”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства.

Школьнікі ўважліва слухалі аповед бібліятэкара пра культурна-гістарычнае значэнне Дня беларускага пісьменства, пра знакамітых асветнікаў Беларусі: Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, Міколу Гусоўскага, Сімяона Полацкага. Аповед быў дапоўнены відэаролікамі “Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны”, “Кірыла Тураўскі”, “Сімяон Полацкі”.

 

 

Віртуальны экскурс у горад Ліду пазнаёміў вучняў са сталіцай сёлетняга рэспубліканскага свята, прымеркаванага да Дня беларускага пісьменства. Напрыканцы бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры тэматычнай кніжнай выставы ”Асветнікаў зямлі беларускай услаўляючы”, а прапанаваная гістарычная віктарына “Асветнікі Беларусі” замацавала веды рабят па тэме ўрока-экскурса.