8 красавіка Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла вучняў 9 класа гімназіі №1 імя П.Васіленка на літаратурнае знаёмства “Творчасць Івана Чыгрына – яркая старонка ў беларускай прозе”, прысвечаннае 95-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з біяграфіяй і творчасцю знакамітага беларускага пісьменніка-празаіка, расказала пра важнасць творчасці Івана Чыгрынава ў агульнай карціне беларускай літаратуры, пра разнастайнасць і шматграннасць яго таленту.
Бібліятэкар звярнула ўвагу на творы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, якія займаюць значнае месца ў творчай спадчыне пісьменніка. І гэта невыпадкова: сам аўтар належыць да пакалення “дзяцей вайны”. З інтарэсам рабяты праглядзелі дакументальны відэафільм “Святло далёкай зоркі. Іван Чыгрынаў”, што дапамагло лепш зразумець значнасць спадчыны пісьменніка. Вучні атрымалі магчымасць дакрануцца да мастацкага слова майстра літаратуры, пазнаёміцца з вершамі Івана Чыгрынава і прадэкламаваць іх. Літаратура аб жыцці і творчасці аўтара, яго творы экспанаваліся на выставе-персаналіі “Ёсць імёны, ёсць даты”.













