Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ліра” 6 лістапада ў філіале “Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” прайшло дасье юбіляра “Жыццё – калыска творчасці”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Удзельнікі  пазнаёміліся з жыццём беларускага пісьменніка, з яго багатай творчай спадчынай, даведаліся аб тым, які ўклад ён унёс у развіццё беларускай літаратуры.

Бібліятэкар падкрэсліла, што Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. Яго кнігі – гэта машына часу, якая пераносіць нас на стагоддзі назад, у свет адважных рыцараў, хітрых змоўшчыкаў, старажытных легенд і сапраўдных дэтэктыўных загадак. Прысутныя адказалі на пытанні віктарыны “Пазнай героя Караткевіча альбо твор”, паглядзелі кадры з фільма “Дзікае паляванне караля Стаха”, прачыталі вершы пра  Беларусь,  праслухалі песні, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі У. Караткевіча.