Да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка У.С. Ліпскага 4 мая  філіял “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” арганізаваў для дзяцей літаратурнае асарці “Казачнік з вялікім сэрцам”. Дзеці пазнаёміліся з  жыццём  і творчасцю пісьменніка, сустрэліся з добрымі, вясёлымі, цікавымі героямі  яго казак і апавяданняў.  Падрабязней спыніліся на апавяданні “Цацкі”, па якім была праведзена віктарына. Рабяты з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе “Назаві твор”,  ахвотна чыталі ўпадабаныя ўрыўкі твораў.