16 лістапада ў Свіслацкай раённай бібліятэцы для вучняў 11 “В” класа СШ №2 імя М.П.Масонава прайшла гадзіна літаратурнага знаёмства “З Алесем Марціновічам – у падарожжа па гісторыі”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка.
Бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць Алеся Марціновіча, пра яго вялікі ўклад у беларускую гістарычную літаратуру. Да ўвагі старшакласнікаў была прадстаўлена аўтарская серыя выданняў “Гісторыя праз лёсы” пра вядомых людзей, якія маюць беларускія карані, пра першапраходцаў, якія сваім паходжанням таксама звязаны з беларускай зямлёй.
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй “Падарожжа па творчасці Алеся Марціновіча”, пагарталі творы вядомага пісьменніка. Напрыканцы мерапрыемства рабяты атрымалі закладкі “Пісьменнікі-юбіляры 2021” і ім была прапанавана тэматычная выстава “Атланты беларускай літаратуры”.