15 жніўня філіял “Пацуеўская бібліятэка” запрасіў дзяцей  на гадзіну літаратурнага партрэта “Свет дзівосаў і прыгод Генадзя Аўласенкі”. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з жыццёвым шляхам пісьменніка, агучыла казачныя гісторыі пра Васю Лайдачкіна, Пецю-выдатніка і Зойку-Зазнайку, пазнаёміла з кнігамі “Як Вадзянік з людзей жартаваць спрабаваў” і “Як валошкі назву гораду далі”.Ребяты чыталі вясёлыя гумарыстычныя вершы, загадкі, казкі, паглядзелі відэафільм па казцы  “Чаму мядзведзь у бярлозе спіць”.

16 жніўня юныя чытачы філіяла “Велікасельская бібліятэка” здзейснілі падарожжа па творчасці “Свет дзівосаў і прыгод Генадзя Аўласенкі” і пазнаёміліся з майстэрствам пісьменніка ярка і вобразна адлюстроўваць у сваіх творах дзіцячыя фантазіі, іх светлае і непасрэднае светаўспрыманне.

Падарожнічаючы па творах Генадзя Аўласенкі, рабяты разам з Васем Лайдачкіным пабывалі ў краіне шкодных звычак, разам са звярамі вывучалі правілы бяспечных паводзін у лесе і на вадзе, чыталі “Казкі майго сябра вожыка”.

16 жніўня юныя наведвальнікі філіяла “Ханчыцкая бібліятэка-клуб” сталі ўдзельнікамі літаратурнай мазаікі пад назвай “Свет дзівосаў і прыгод Геннадзя Аўласенкі”.

Яны адкрылі для сябе свет фантастычных і казачных твораў беларускага аўтара, чыталі яго казкі, вершы і апавяданні, разважалі пра дабро і зло, пра правілы паводзін і гультайства.

17 жніўня ў філіяле “Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чытайка” адбылася літаратурная вандроўка “Свет дзівосаў і прыгод Генадзя Аўласенкі”. Бібліятэкар зрабіла агляд кніг выставы “Генадзь Аўласенка і яго кніжны свет”, паказала рабятам відэаролік “Майстар-казачнік Генадзь Аўласенка”. Зацікавілі рабят тапанімічныя казкі пісьменніка з іх таямніцамі, звязанымі з паходжаннем назваў населеных пунктаў Беларусі.

Прысутныя адгадвалі загадкі,  чыталі вершы і ўрыўкі з казак Генадзя Аўласенкі.