23 студзеня ў Корнадзьскай бібліятэцы – цэнтры эстэтычнага выхавання для дзяцей пачатковых класаў была падрыхтавана літаратурная мазаіка “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”, прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Бібліятэкар распавяла дзецям пра жыццёвы і творчы шлях У.Ягоўдзіка, вялікага аматара і знаўцы роднай прыроды. Асаблівую ўвагу звярнула на яго кнігі, кожная – гэта сапраўднае дзіва, дзе Уладзімір Іванавіч своеасабліва і вельмі цікава расказвае пра кветкі, ягады, грыбы, што растуць у лясах, палях і лугах Беларусі, з вялікай павагай адносіцца да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Дзеці даведаліся пра цікавыя факты, якія раскрывае пісьменнік: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след  якой жывёлы падобны да чалавечага, чаму зніклі маманты і іншую інфармацыю з кніг юбіляра. Рабяты з задавальненнем знаёміліся з кнігамі У.І.Ягоўдзіка, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў, адказвалі на пытанні віктарыны “Хай гавораць кнігі”.