У рамках Тыдня беларускага пісьменства ў бібліятэках былі арганізаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да 530-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны.
3 верасня ў Велікасельскай бібліятэцы была арганізавана слайд-гутарка “Старажытны кніжнік”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі знаёміліся з жыццёвым шляхам і асветніцкай дзейнасцю беларускага першадрукара, з цікавасцю і гонарам разглядалі партрэт асветніка, які знаходзіцца у знакамітай зале Падуанскага універсітэта, фотаздымкі з выявай старажытнай друкарні, тытульнымі лістамі выдадзеных Скарынам кніг, слухалі пранікнёныя словы гуманіста аб любові да роднай зямлі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі, прысвечанымі Францыску Скарыне.
4 верасня ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прайшла пазнавальная гадзіна “Францыск Скарына: у кнігах пакінуць памяць сваю”. Вучні 8 класа мясцовай школы праслухалі аповед пра жыццё і дзейнасць яркага прадстаўніка беларускай культуры эпохі Адраджэння – Францыска Скарыну. Затым рабятам былі прадэманстраваны відэаролікі “Цікавыя факты жыцця славутага асветніка Беларусі Францыска Скарыны”, “10 фактаў пра Ф.Скарыну”.
5 верасня ў Ханчыцкай бібліятэцы прашло літаратурна-гістарычнае падарожжа “Помнікі асветніцтва”, у ходзе якога быў зроблены агляд літаратуры пра шлях беларускага кнігадрукавання. Асобы акцэнт быў зроблены на жыццядзейнасць Францыска Скарыны, як вялікага навукоўцу, выдатнага асветніка, першадрукара не толькі ў Беларусі, а на ўсіх усходнеславянскіх землях.