11 чэрвеня ў чытальнай зале Свіслацкай раённай бібліятэкі разгорнута выстава адной кнігі “Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”, прымеркаваная да 500-годдзя з часу выхаду ў свет твора славянскага паэта і гуманіста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага.
На выставе прадстаўлены розныя выданні твору з фонду бібліятэкі на рускай і беларускай мовах, цытаты з паэмы, інфармацыйныя і ілюстрацыйныя матэрыялы.
Бібліятэкары знаёмілі наведвальнікаў з літаратурай аб жыцці і творчасці Міколы Гусоўскага, прыводзячы цікавыя біяграфічныя звесткі і гісторыю напісання твора, пoўнaя нaзвa якога, – “Пecня пpa пocтaць, дзiкi нopaў зyбpa i пaлявaннe нa ягo”.