6 снежня Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла вучняў 10 класаў СШ №2 імя М.П.Масонава на экскурс у гісторыю “Гісторыя старажытная і багатая”, прымеркаваны да 500-годдзя з часу атрымання Свіслачу статуса мястэчка. Падчас дэманстрацыі  электроннай прэзентацыі пад аднайменнай назвай прысутныя зазірнулі ў шматгадовую і багатую гісторыю роднага краю, даведаліся адкуль пайшла назва “Свіслач”. Школьнікі ўважліва праслухалі легенду ўзнікнення Свіслачы, з інтарэсам пазнаёміліся са старонкамі гісторыі перыяду, калі  гаспадаром Свіслачы быў Вінцэнт Тышкевіч, сенатар Вялікага княства Літоўскага.

Рабяты з ахвотай паўдзельнічалі ў гульні “Краязнаўчы пазл”, дзе кожны змог адкрыць для сябе дзіўныя і цудоўныя куточкі роднай Свіслачы. Цікавасць у ўдзельнікаў мерапрыемства выклікала кніжная выстава “Свіслач. Такі на планеце куточак адзін”.