Да 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі ў філіялах “Корнадзьская інтэграваная бібліятэка”, “Поразаўская бібліятэка” ладзіліся літаратурныя мерапрыемствы.
10 ліпеня ў філіяле “Корнадзьская інтэграваная бібліятэка” было падрыхтавана дасье юбіляра “Па жыццёвых сцежынах Цёткі”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кароткім жыццёвым шляхам пісьменніцы і паэткі, ураджэнкі Шчучынскага раёна, нагадала, што Цётка – пачынальніца беларускай літаратуры, палымяная рэвалюцыянерка, змагарка за адраджэнне роднага слова.
Чытачы пазнаёміліся з асноўнымі матывамі паэзіі Цёткі – любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Да ўвагі прысутных былі прадстаўлены яе апавяданні: “Зялёнка”, “Навагодні ліст”, “Міхаська”, дзе адлюстроўваецца настрой студэнскай моладзі, цяжкі вясковы побыт, гаротны лёс дзяцей. Былі зачытаны ўслых яе вершы “Лета”, “Сірацінка”. “Вера белоруса”, “Родная вёска”. Напрыканцы праглядзелі відэафільм “З павагай і любоўю да нашчадкаў”.
12 ліпеня ў філіяле “Поразаўская бібліятэка” адбылася паэтычная гасцёўня “Жыве Алаізы песня…”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам вядомай беларускай паэткі, грамадскага і палітычнага дзеяча, публіцыста, педагога, ураджэнкі Шчучынскага раёна. Жанчыны-пенсіянеры паглядзелі ўрывак відэафільма “Алаіза Пашкевіч (Цётка): урокі жыцця першай беларускай настаўніцы”, чыталі вершы “Скрыпка”, “Вам,суседзі”, “Вера беларуса”, “На магіле ” і інш. Да мерапрыемства была арганізавана персанальная выстава “Стану песняй ў народзе”.














