Да  125-годдзя з дня нараджэння  вядомага беларускага пісьменніка У. Дубоўкі 9 ліпеня  філіял “Ханявіцкая бібілятэка-цэнтр краязнаўства” арганізаваў для дзяцей аздараўленчага лагера “Затейник” падарожжа па творчасці “Сэрцам адданы роднай зямлі”. Удзельнікі з дапамогай відэапрэзентацыі “Уладзімір Дубоўка” пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка.

Затым дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па творах пісьменніка, вызначалі казачных герояў і весела ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, дзе па ўрыўках ўспаміналі назвы вядомых твораў  пісьменніка. З  вялікім захапленнем дзеці чыталі яго творы: “Як сінячок да сонца лётаў”, “Шануйце ўсё жывое”, “Пра дзеда і ўнука”,  дзяліліся сваімі ўражаннямі і інш.