30 лістапада, у дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Міхаіла Ціханавіча Лынькова, у бібліятэках ладзіліся літаратурныя мерапрыемствы.
У філіяле “Ханчыцкая бібліятэка-клуб” і філіяле “Пацуеўская бібліятэка” юныя чытачы здзейснілі літаратурнае падарожжа “Пісьменнік і яго героі”, у ходзе якога яны пазнаёміліся з біяграфіяй Міхася Лынькова, даведаліся шмат цікавых фактаў з яго жыцця, разгледзелі творы для дзяцей: “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных сяброў”, “Васількі”. Асаблівую ўвагу надалі аповесці “Міколка-паравоз”, за якую М.Лынькоў у 1962 годзе атрымаў званне народнага пісьменніка Беларусі. З цікавасцю прысутныя праглядзелі ўрыўкі з фільма “Міколка-паравоз” і буктрэйлер па аповесці пісьменніка.
У філіяле “Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” да ўвагі школьнікаў быў прадстаўлены літаратурны партрэт “Пісьменнік вялікай душы”. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам М.Лынькова. Бібліятэкар зрабіла агляд яго твораў, пазнаёміла з літаратурай пра народнага пісьменніка Беларусі, прадстаўленых на юбілейнай выставе “Шчодрае сэрца Міхася Лынькова”. Дзеці з задавальненнем узялі творы Міхася Лынькова для дамашняга чытання.
Падчас літаратурнага падарожжа “Пісьменнік і яго героі” юныя чытачы філіяла “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” і ахвотна абмеркавалі прачытаныя творы юбіляра, больш падрабязна спыніліся на апавяданні “Васількі”, па якім была праведзена віктарына. Рабяты актыўна прынялі ўдзел у конкурсах: “Адгадай твор”, “Выпраў памылкі”. З задавальненнем праглядзелі буктрэйлер, створаны па творы “Міколка-паравоз”.