Да 115-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі В.Віткі 16 мая ў філіяле “Вердаміцкая бібліятэка” адбыліся літаратурныя чытанні “Паэт, казачнік, сябра дзяцей”. Дзеці праслухалі паведамленне бібліятэкара аб жыцці і творчасці юбіляра, агляд дзіцячых кніг аўтара, якія ёсць у бібліятэцы. Затым дружна выбралі сабе для чытання ўпадабаныя казкі, лічылкі, загадкі. Вельмі прыйшліся рабятам да спадобы казкі: “Буслінае лета”, “Казка пра цара зубра” і іх галоўны герой Вася Вясёлкін, сябра дзяцей не аднаго пакалення беларусаў, які сам пазнае свет і дзеліцца з аматарамі чытання самымі цікавымі звесткамі і запрашае ў неверагоднае падарожжа ў чароўны свет казак і прыгод.
17 мая ў філіяле ” Поразаўская бібліятэка- цэнтр краязнаўства” праведзены літаратурны турнір “Загадкі і казкі дзеда Васіля”. Бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам паэта, празаіка,публіцыста, літаратурнага крытыка, педагога. Прысутныя з захапленнем адгадвалі загадкі з кнігі “Дом, дзе жывуць словы”, рашалі вясёлыя задачкі і прагаворвалі скорагаворкі з кнігі “Чытанка-маляванка”, адказвалі на пытанні віктарыны, пазнавалі казку па ўрыўку. Пераможцам турніра стала Катаркевіч Соф’я. У канцы вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Дзіўны свет Васіля Віткі”.













