21 снежня Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла вучняў 9 класа СШ №2 імя М.П.Масонава на літаратурнае знаёмства “Пясняр з Навагрудчыны – Адам Міцкевіч”, прымеркаванае да 225-годдзя з дня нараджэння паэта. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі “Пясняр з Навагрудчыны” бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з асобай і творчасцю выдатнага сына беларускай зямлі Адама Міцкевіча, узгадала і паказала найбольш яркія моманты, незвычайныя факты з біяграфіі геніяльнага паэта.

У ходзе мерапрыемства прагучалі вершы “Сон”, “Да Немана”, “Свіцязянка”, якія дэманстравалі прыгажосць мастацкага слова яго твораў. Рабяты з ахвотай адказалі на пытанні прапанаванай віктарыны “Мастацкая спадчына Адама Міцкевіча”.  Напрыканцы мерапрыемства  бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творамі выбітнага паэта, з літаратурай аб яго жыцці і творчасці.