У бібліятэках ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” прайшлі літаратурныя мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Міхася Пазнякова
24 студзеня ў філіяле “Велікасельская бібліятэка” для юных чытачоў арганізавана літаратурнае лато “У загадкі ёсць адгадка”. Прапанаваная бібліятэкарам прэзентацыя пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю беларускага аўтара. Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на тое, што асобнае месца сярод твораў М. Пазнякова займаюць загадкі і запрасіла рабят у гульню-лато па загадках. Дзеці праявілі кемлівасць і з азартам адгадвалі загадкі на розныя тэмы. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
24 студзеня філіял “Пацуеўская бібліятэка” запрасіў вучняў на хвілінку кемлівасці “Пазнякоў і яго “Гульняслоў”. Жывую цікавасць дзяцей выклікаў літаратурны агляд дзіцячых твораў вядомага аўтара.
Кемлівасць, спрыт і добрае веданне мовы вучні праявілі ў вясёлым конкурсе скарагаворак. Затым яны з азартам адгадвалі загадкі, рашалі шарады, метаграмы, анаграмы, выконвалі іншыя заданні.
24 студзеня філіял “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” арганізаваў для дзяцей падарожжа па кнігах “Словы-фарбы Міхася Пазнякова”.
Рабяты сустрэліся з добрымі, вясёлымі, цікавымі героямі твораў Міхася Пазнякова, з цікавасцю гарталі і чыталі іх, прынялі ўдзел у конкурсах “Дакажы слоўца”, “Скарагаворкін”, “Парад шарад”, “Загадкі на антонімы”.
25 студзеня ў філіяле “Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства” адбылося літаратурнае падарожжа “Словы-фарбы Міхася Пазнякова”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чытайка” з біяграфіяй пісьменніка і яго творчасцю.
Дзяцей зацікавілі кнігі “Радзіма наша – Беларусь”, “Пра роднае, дарагое”, “Святло дабрыні”, “Сынок”, “Серабрыстыя чайкі” і інш. Затым рабяты дэкламавалі вершы аўтара, паказалі спрыт у агучванні скорагаворак і кемлівасць у адгадванні загадак.




















