Да Дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы Свіслацкая раённая бібліятэка арганізавала літаратурнае свята “О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!..”.

Удзельнікі лагера працы і адпачынку “АгроЛето” СШ №2 імя М.П.Масонава акунуліся ў атмасферу купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.

Да іх увагі была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Янка Купала: жыццё і творчасць”, у ходзе прагляду якой прысутныя даведаліся пра дзіцячыя і юнацкія гады пісьменніка, пачатак яго літаратурнай дзейнасці, успомнілі знакамітыя творы беларускага класіка.

У рамках раённага паэтычнага марафону “Гучы беларускае слова!” кожны з удзельнікаў прачытаў верш  Янкі Купалы пра  прыгажосць роднага краю, любоў да Бацькаўшчыны.