500-годдзе з часу першага выдання паэмы М.Гусоўскага “Песня пра зубра” – значная падзея для беларускай культуры. З гэтай нагоды 13 жніўня ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прайшла літаратурная гадзіна “Выдатны помнік літаратурнай спадчыны”. Бібліятэкар расказала пра гісторыю напісання паэмы і яе змест, падкрэліла, што “Песня пра зубра” выклікае цікавасць і ў наш час у шырокай публікі, і праз шмат вякоў застанецца велічным гімнам свайму краю. Удзельнікі мерапрыемства зачытвалі урыўкі з паэмы, якія найбольш яскрава паказваюць стаўленне аўтара да сваёй Радзімы, прыгажосці яе прыроды, сімвала велічы і магутнасці – зубра.