Да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменнніка Беларусі, паэта Кандрата Крапівы 4 сакавіка Вердаміцкая бібліятэка запрасіла вучняў сярэдняга школьнага ўзросту на літаратурную гасцёўню  “Жыве крапівінскае слова”.

Бібліятэкар спачатку пазнаёміла рабят з жыццёвым шляхам будучага сатырыка, дзе было месца і нялёгкай сялянскай працы, вучобе, удзелу ў чатырох войнах, настаўніцтву, працы рэдактарам часопіса “Вожык”, навуковай працы і палітычнай дзейнасці. З цікавасцю прысутныя даведаліся аб тым , як Кандрат Атраховіч стаў Кандратам Крапівой і як “ён кожнаму з нас падарыў “акуляры”, якія дапамагалі бачыць свет смешным” па словах Міколы Матукоўскага. Найбольш зацікавілі школьнікаў байкі пісьменніка, якія былі згусткам вострага народнага розуму, абсмейвання зла і зацвярджэння дабра. Вучні Лаўрэнцік Дар’я, Дырында Валерый, Воранаў Мікіта чыталі такія цікавыя творы Крапівы, як “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”, абмяркоўвалі прачытанае. Класны кіраўнік Скібіцкая А.А. падкрэсліла, што і сёння творы К.Крапівы, вялікага майстра сатыры, лірычнага паэта, цудоўнага бытапісца, вельмі актуальны і запатрабаваны.