3 ліпеня Свіслацкая раённая бібліятэка прыняла ўдзел у тэматычнай пляцоўцы “Беларусь – гэта мы!” раённага свята, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Прываблівала ўвагу прысутных маляўнічая  выстава-экспазіцыя  “Праз кнігу ўбачыць краіну БЕЛАРУСЬ”, якая прадставіла разнастайнасць кніг пра Беларусь: маляўнічыя альбомы, ілюстраваныя даведачныя выданні, навукова-папулярную і мастацкую літаратуру.

Вядучыя пляцоўкі прапанавалі наведвальнікам для знаёмства кнігі пра гісторыю станаўлення незалежнай краіны, яе сацыяльна-эканамічнае развіццё, спартыўныя дасягненні, гісторыка-культурную спадчыну і турыстычныя аб’екты, прыроднае багацце, вершы класікаў і маладых паэтаў пра Радзіму.

Госці свята актыўна ўдзельнічалі  ў акцыі “Пажаданні роднай краіне”. На папяровых рамонках і васільках  яны  выказалі  сваю любоў да Беларусі, пажадалі міру, росквіту, адзінства беларусаў, стабільнасці, дабрабыту  і інш.

У выніку акцыі на карце Беларусі з’явілася кветкавае сэрца – сімвал любові да Бацькаўшчыны.