18 верасня Велікасельская бібліятэка запрасіла вучняў 6-9 класаў на пазнавальна-інтэлектуальную гульню-віктарыну “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”, прымеркаваную да Дня народнага адзінства.

Ва ўступным слове бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тое, што шчасце і росквіт нашай краіны ў многім залежыць і ад іх саміх: трэба старанна вучыцца, быць сумленнымі, смелымі, паважаць старэйшых і без стомы рабіць добрыя справы,а самае галоўнае – любіць і берагчы нашу цудоўную Беларусь, ганарыцца сваім народам і яго гісторыяй. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі паказалі свае веды аб роднай краіне ў пяці турах: “Зямля пад белымі крыламі”, “Скарбонка мудрасці”, “Летапіс мудрасці”, “Мы твае сябры прырода” і “Вялікая гульня”.

Дзеці з цікавасцю і захапленнем прыводзілі ў парадак пераблытаныя звесткі аб знакамітых людзях Беларусі ў гульні ”Хто ёсць хто?”, выбіралі беларускія народныя святы са спіса прапанаваных, дэманстравалі веданне беларускай мовы ў гульні “Перакладчык”, складалі пазлы з выявамі неафіцыйных сімвалаў нашай краіны: кветкі васілька, бусла і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на выданні тэматычнай выставы “У сям’і адзінай”, якія дапамогуць атрымаць новыя веды пра Беларусь і яе гісторыю.