22 лістапада ў філіяле “Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” прайшло літаратурнае знаёмства “Сцежкамі творчасці Міхася Лынькова”, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Міхаіла Ціханавіча Лынькова. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, даведаліся пра яго творчасць. Больш падрабязна пазнаёміліся з яго творамі “Міколка-паравоз”, “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных сяброў”. Праглядзелі фрагменты фільма “Міколка-паравоз”. Рабят так зацікавілі гісторыі галоўных герояў, што яны ўзялі гэтыя творы пачытаць. Для рабят была падрыхтавана кніжная выстаўка “Прамяністае святло таленту”, на якой былі прадстаўлены творы аўтара.