24 жніўня Нязбодзіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрасіла ўдзельнікаў сямейнага аматарскага аб’яднання “У кругу сям’і” на гадзіну паэзіі “Паэзія дабрыні і мужнасці”, прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.
Бібліятэкар нагадала прысутным пра цікавыя і значныя моманты з жыцця пісьменніка, яго творчы шлях. Пад час мерапрыемства гучалі вершы з кнігі “Высокі бераг”. Прысутныя з цікавасцю слухалі і абмяркоўвалі пранікнёныя радкі вершаў “На той маёй вайне”, “Зямля ў мяне адна”, “Спагада”, “Даруйце бацькам…” і інш., у якіх адчуваецца і горкі смутак, і востры погляд на жыццё.