100-годдзю з дня нараджэння І.Муравейкі і 80-годдзю з дня нараджэння М.Маляўкі было прысвечана гульнёвае асарці “Пачынайце дзень з усмешкі”, якое адбылося 3 красавіка ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з цікавымі зветкамі з жыцця і творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у в гульнях “Адгадай твор па ўрыўку” і “Каму належаць словы”. Напрыканцы мерапрыемства юныя чытачы пранікнёна і шчыра чыталі вершы “Куды не пойдзеш – цуды знойдзеш”, “Вадзіца з крыніцы” І.Муравейкі і “ З вудай на вясёлцы”, “Запрашаем на калядкі” М.Маляўкі.