30 кастрычніка у Корнадзьскай бібліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння І.Муравейкі прайшло знаёмства з творчасцю “Мудрая паэзія І.Муравейкі”.

Бібліятэкар расказала пра жыццёвыя шляхі выдатнага беларускага пісьменніка, які большую частку сваёй творчасці прысвяціў дзецям.

Рабяты адгадвалі загадкі,  чыталі творы “Чые рукі прыгажэйшыя?”, “На ўсё часу  не хапае”, “Ля вясновага кастра” і іншыя.

А верш “Як Клім і Янка вывучалі трактар” хлопчыкі праінсцэніравалі.