22 кастрычніка ў Навадворскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства арганізавана гульня-падарожжа “Знаёмцеся: Іван Муравейка і яго кнігі” з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Івана Муравейкі і адправіліся ў займальнае падарожжа па творчасці беларускага пісьменніка. На станцыі “Адгадай-ка” удзельнікі мерапрыемства з азартам разгадвалі загадкі. Станцыя “Прачытай-ка” прапанавала выбраць вершы і зачытаць іх. Пад час наступнага прыпынку “Бюро знаходак” рабяты па малюнках адгадвалі твор аўтара. Удзельнікі весела і займальна правялі час.