У Свіслацкай раёнай бібліятэцы 1 верасня для вучняў СШ № 2 прайшоў першавераснёўскі ўрок “Я нарадзіўся тут, і край мне гэты любы”.
У ходзе мерапрыемства вядучыя нагадалі прысутным пра хараство беларускай прыроды, багацце роднай мовы і славутых людзей нашай Бацькаўшчыны. У выкананні прысутных гучалі прыгожыя вершы мясцовых паэтаў, прысвечаныя Свіслаччыне. Падчас прагляду відэароліка “Свіслаччына. Твая малая радзіма” вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па малой радзіме і яе ваколіцах. Разам яны намалявалі прыгожую карціну, якая раскрыла прыгажасць Свіслацкага краю. Але не фарбамі і алоўкамі, а словамі і паэтычнымі радкамі. Мерапрыемства суправаджалі слайды электроннай прэзентацыі з краявідамі Свіслаччыны, аўтарамі якіх з’яўляюцца жыхары раёна.