Году малой радзімы быў прысвечаны патрыятычны першавераснёўскі ўрок “Я вырас тут, і край мне гэты любы!”, падрыхтаваны Вердаміцкай бібліятэкай для навучэнцаў 2–4 класаў.
З цікавасцю вучні слухалі інфармацыю аб гістарычным мінулым нашай Свіслаччыны. Прагляд відэаролікаў “Свіслач турыстычная”, “Мой родны кут” даў магчымасць дзецям больш поўна і глыбока пазнаць усю веліч і прыгажосць нашага краю, зведаць пачуццё гонару за працавітых таленавітых землякоў. Бібліятэкар падрыхтавала таксама агляд выставы-панарамы “Маляўнічыя пейзажы Вердаміцкага парку”.
Прыемна было паслухаць цудоўныя радкі К.Буйло, Я.Купалы, У.Караткевіча, Н.Гілевіча пра Беларусь, нашу любую Айчыну ў выкананні Сасноўскага Рамана, Шаўчэнкі Мацвея, Шайкоўскай Дар’і. На памяць аб мерапрыемстве вучні атрымалі закладкі краязнаўчага зместу з фотаздымкамі прыгожых куточкаў Вердаміцкага парку, выявамі палаца Талочкаў і наказ ад дарослых шанаваць сваю малую радзіму, славіць яе працай, сваімі поспехамі і добрымі справамі.