22 верасня ў Поразаўскай  бібліятэцы–цэнтры краязнаўства  прайшла паэтычная гадзіна “Яны сэрцам пісалі свой кожны радок”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння М.Танка і 105-годдзю з дня нараджэння П.Панчанкі.

Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з жыццём і творчасцю Народных паэтаў Беларусі. Рабяты з асаблівай выразнасцю прачыталі вершы  “Кожны з нас прыпасае Радзімы куток…”, “Краіна мая”, “Родная мова” П.Панчанкі, “Паслухайце, вясна ідзе…”, “Я люблю ранні час..”, “Лес” М.Танка,  пранікнутыя любоўю да роднага краю,  маляўнічай прыроды.  У  канцы школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы “Роднага слова верныя абаронцы”.