1 красавіка, у адзін з дзён Тыдня дзіцячай кнігі, Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання арганізавала для дзяцей фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”.
Бібліятэкар распавяла, што за стагоддзі сваёй гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну – міфы, легенды, казкі, песні, шмат загадак, прыказак, прыкмет і павер’яў. Дзеці з цікавасцю адправіліся ў краіну Фальклорыю, дзе падарожнічалі па станцыях “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Казкі”. На кожным прыпынку іх чакалі розныя заданні: адрозніць прымаўку ад прыказкі; адгадаць загадкі-жарты, загадкі-падманкі; назваць, якія яны ведаюць прыкметы; адказаць на пытанні казачнай віктарыны.