Дзень беларускага пісьменства святкуем штогод у першую нядзелю верасня. Традыцыйна да гэтай даты ў бібліятэках раёна праходзіць Тыдзень беларускага пісьменства, мерапрыемствы якога прыдугледжваюць паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
2 верасня ў Корнадзьскай бібліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання прайшоў урок гістарычнай памяці “Светачы беларускага народа”. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся са стваральнікамі беларускага пісьменства, асветнікамі, складальнікамі беларускай мовы. Аб тым, якой была кніга даўней, у далёкія часы, дзеці даведаліся з кнігі А.Клышкі “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”. Удзельнікі ўважліва слухалі аповед пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць царкоўнаславянскага паэта Сімяона Полацкага, славутага пісьменніка і прамоўцу Кірыла Тураўскага і беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Напрыканцы мерапрыемства дзецям быў прадэманстраваны мультыплікацыйны фільм “Как делают бумагу”.
2 верасня Велікасельская бібліятэка да ўвагі юных чытачоў прадставіла выставу-знаёмства «Светачы зямлі беларускай”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла прысутным, што Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне адзначаецца як даніна глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам, расказала пра гісторыю і традыцыі светкавання гэтага дня. Знаёмячыся з выданнямі выставы, дзеці даведаліся пра асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Ф.Скарыну, хрысціянскую падзвіжніцу Е.Полацкую, багаслова, царкоўнага пісьменніка К.Тураўскага, беларускага паэта і драматурга С.Полацкага, і іншых. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прэзентавала прысутным кнігу “Просветители земли белорусской”.
2 верасня Нязбодзіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрасіла юных чытачоў здзейсніць экскурс у гісторыю “Пісьменства. Дакрануцца да мінулага” і прасачыць шлях беларускага кнігадрукавання. З агляду кніг падлеткі пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Ф.Скарыны, выдатнага вучонага, буйнейшага дзеяча беларускай зямлі, які зрабіў кніжнае слова даступным для кожнага. Бібліятэкар расказала юнакам пра людзей, якія стаялі ля вытокаў асветніцкай дзейнасці заходніх славян, пра гуманістычныя погляды і ідэі беларускіх мысліцеляў: К.Тураўскага, С.Буднага, М.Гусоўскага, К.Лашчынскага, К.Нарбута, Е.Полацкай. Прысутныя даведаліся аб цікавых гістарычных падзеях мінулага часу, якія ўславілі беларускае слова.
3 верасня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы было падрыхтавана падарожжа ў часе “Пісьменнасць… дакрануцца да мінулага”. Бібліёграф І.І.Цюляева пазнаёмілі вучняў 9-х класаў СШ №2 з гісторыяй свята, традыцыямі святкаваня Дня беларускага пісьменства.
Акцэнтавала ўвагу на сёлетнім свяце, якое будзе адзначацца ў Бялынічах Магілёўскай вобласці. Потым прапанавала прысутным здзейсніць экскурс ў гісторыю беларускага пісьменства і кнігадрукавання, пазнаёміцца з імёнамі асветнікаў зямлі беларускай. Вялікую цікавасць у падлеткаў выклікала інтэрактыўная гульня “Кніга – каштоўны скарб чалавека” і віктарына “Францыск Скарына”.
Да ўвагі ўдзельнікаў быў прадэмастраваны дакументальны фільм “Францыск Скарына – чалавек свету” і зроблены агляд тэматычнай выставы “Кніга Скарыны – шлях праз стагоддзі”.
3 верасня Вердаміцкая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на дзень інфармацыі “Пісьменнасць: дакрануцца да мінулага”. Наведвальнікам бібліятэкі была прапанавана выстава-знаёмства “Светачы зямлі беларускай” , дзе дэманстраваліся цікавыя выданні аб вучоных, пісьменніках-гуманістах, асветніках, літаратарах, цікавых гістарычных асобах, такіх, як – Ф.Скарына, К.Тураўскі, С.Будны, Е.Полацкая, М.Сматрыцкі і іншыя. Для вучняў 6 класа бібліятэкар падрыхтавала слайд-гутарку “Святло скарынавых кніг”, прыміркаваныя да 530-годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны. Чытач Пацэнка Паліна прадэкламавала верш Міхася Пазнякова ”Лёсатворная кніга Скарыны…”, які прысвечаны роднай мове і працам Ф.Скарыны. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар нагадала прысутным запаветныя словы беларускага першадрукара: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”.