Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі святкуюць самае маляўнічае і паэтычнае свята – Купалле.
Фальклорнае свята “Купальскі карагод”, арганізванае Велікасельскай бібліятэкай сумесна з філіял-клубам 10 ліпеня, дало магчымасць удзельнікам мерапрыемства адчуць сябе звяном у ланцужку пакаленняў, навеяла цёплыя ўспаміны аб тым, як нашы продкі збіраліся на берагах рэк і азёр, спявалі абрадавыя песні, вадзілі карагоды, гадалі аб лепшай долі і пускалі па вадзе вянкі.
Для юных удзельнікаў мерапрыемства бібліятэкар прапанавала вясёлыя гульні “Квітнеючая папараць”, “Перанясі ваду чарпаком”, а прадстаўнікі старэйшага пакалення былі запрошаны на “беларускі кракавяк”.
Па традыцыі пляліся вянкі з палявых кветак, гучалі купальскія песні, легенды і паданні, моладзь шукала чароўную папараць-кветку. Заключным акордам свята стаў карагод вакол купальскага кастра, у якім кожны ўдзельнік мог спаліць бярозавую галінку, загадаўшы самае запаветнае жаданне.