9 ліпеня Велікасельская бібліятэка сумесна з філіял-клубам арганізавалі святочна-забаўляльную праграму “Купальскае свята на гульні багата”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з купальскай легендай пра чароўную папараць-кветку.
У ходзе свята для юных удзельнікаў мерапрыемства бібліятэкар прапанавала вясёлыя гульні і конкурсы: “Спляці вянок”, “Упрыгож бярозку”, “Перайдзі балота па купінах”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшага выканаўцу верша пра лета і Купалле, пераможцам якога стала самая юная ўдзельніца Матушэўская Багдана.
Па традыцыі пляліся вянкі з палявых кветак, гучалі купальскія песні, легенды і паданні, моладзь шукала чароўную папараць-кветку.
Заключным акордам свята стаў карагод вакол купальскага кастра.