Інфармацыйна-забаўляльная праграма “Русалкіны” гульні Івана Купалы”, арганізваная 6 ліпеня Нязбодзіцкай бібліятэкай-цэнтрам краязнаўства сумесна з філіял-клубам, дала магчымасць удзельнікам сямейнага аб’яднання “У кругу сям’і” і ўсім прысутным мець дачыненне да старажытнага абрадавага свята сонца і агню, урадлівасці і росквіту зямлі.

Вядучыя павіншавалі ўсіх са святам і па традыцыі Купалінка абліла вадой. Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі прапанаваны вясёлыя гульні “Перапрыгні зёлкі”, “Прайдзі пад вяроўкай”, “Бег ў мяшках”, загадкі пра лекавыя травы.

Па традыцыі пляліся вянкі з палявых кветак, вадзілі карагод, гучалі купальскія песні, моладзь шукала чароўную папараць-кветку. Невялічкія падарункі атрымалі тыя, каго называюць Іванам, а дзяўчынку Янай. Заключным акордам свята стаў карагод вакол купальскага кастра.