20 жніўня наведвальнікі дзіцячага аздараўленчага лагера “Сонейка” прынялі ўдзел у літаратурным знаёмстве “Свет дзівосаў і прыгод Генадзя Аўласенкі”, прымеркаваным да 70-годдзя з дня нараджэння майстра беларускай літаратуры.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавай біяграфіяй пісьменніка-юбіляра, распавяла пра яго першыя вершы, надрукаваныя ў дзіцячых газетах і часопісах, зрабіла агляд выставы-знаёмства і прадставіла зборнікі вершаў Г.Аўласенкі, серыю кніг пра прыгоды “ветрыка з вентылятара”, маляўнічыя пазнавальныя выданні пра гародніну і садавіну з серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя».
З задавальненнем дзеці праслухалі вясёлыя вершы Г.Аўласенкі “Бесардэчная”, “Колькі колераў у лета”, “Фантазёр”.