Для сучасных дзяцей і падлеткаў Вялікая Айчынная вайна – гэта далёкая гісторыя. А літаратура аб вайне – адна з крыніц для захавання памяці пакаленняў, якая фарміруе гістарычную свядомасць і пачуццё патрыятызму. З гэтай мэтай Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства 3 красавіка арганізавала гучныя чытанні “Прачытаць пра вайну, каб помніць”.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных  з творчасцю пісьменнікаў ваеннай пары і зрабіла агляд лепшых мастацкіх твораў аб Вялікай Айчыннай вайне. Шчыра і пранікнёна чыталі дзеці вершы і ўрыўкі апавяданняў аб гераічных старонках нашай Радзімы і ўсвядомілі важнасць захавання памяці аб вялікай цане, якой дасталася нам Перамога.