19 чэрвеня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы адбылося знаёмства з творчасцю “Паэты роднага краю”, прысвечанае жыццёвым лёсам і творчай спадчыне беларускіх паэтаў-юбіляраў: Яна Чачота, Янкі Лучыны, Аляксея Зарыцкага, Янкі Журбы, Сяргея Новік-Пяюна, Генадзя Бураўкіна, Ніла Гілевіча. Бібліятэкар паведаміла ўдзельнікам пра значны ўнёсак, які гэтыя творцы зрабілі ў развіццё беларускай літаратуры, падкрэсліўшы іх месца ў літаратурным кантэксце краіны.
Прагляд відэаролікаў, якія распавядалі аб лёсе і творчасці выбітных паэтаў, дапамог моладзі атрымаць унікальную магчымасць заглянуць у свет, дзе слова набывае асаблівае значэнне. Аўдыторыя с захапленнем слухала гісторыі і факты, якія адкрылі перад імі новыя аспекты творчасці вядомых беларускіх лірыкаў. Асабліва яскраўна адметнымі былі хвіліны, калі рабяты дэкламавалі вершы гэтых паэтаў. Усе прысутныя з вялікім задавальненнем слухалі адзін аднаго, што спрыяла ўтварэнню цёплай і сяброўскай атмасферы. На працягу ўсяго мерапрыемства назіраўся добры настрой і цікавасць да беларускай паэзіі, што сведчыць аб значнасці тэматыкі і нашай культурнай спадчыны. Сапраўды, паэзія – гэта не толькі мастацтва слова, але і мост паміж пакаленнямі, які працягваецца ў часе. Праведзенае мерапрыемства ў чарговы раз нагадала, што наша культурная спадчына жыве і развіваецца, і што яе паэтычны голас варта слухаць і шанаваць.













