9 верасня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы быў арганізаваны дзень інфармацыі “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”.
Пад час слайд-гутаркі “Светачы зямлі беларускай” наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў пазнаёміліся з багатай культурнай спадчынай Беларусі, з літаратурай кніжнай выставы “Кніга Скарыны – шлях праз стагоддзі”.
Маладыя людзі атрымалі цікавую інфармацыю пра знакамітых асветнікаў К.Тураўскага, С.Полацкага, М.Гусоўскага, Е.Полацкую, прынялі ўдзел ў інтэрактыўнай віктарыне “Кніга – каштоўны скарб чалавека”.
Вучням старэйшых класаў гімназіі №1 імя К.Каліноўскага ў гэты дзень бібліятэкары прапанавалі прагляд дакументальнага фільма “Францыск Скарына” і электроннай прэзентацыі “Дзень беларускага пісьменства”. Рабяты паспрабавалі адказаць на пытанні віктарыны “Пісьменства на беларускай зямлі”.