21 снежня ў Свіслацкай раённай бібліятэцы для вучняў СШ №2 прайшла прэзентацыя літаратурных навінак беларускіх аўтараў “На ніве беларускай”.

Да ўвагі школьнікаў быў прадстаўлены шэраг цікавых кніг, якімі папоўніліся кніжныя паліцы бібліятэкі. Цікавасць у прысутных выклікаў раман У.Ліпскага “Цар”, дзе на шматлікія  пытанні шукае адказы сучасны герой рамана Зміцер Кажухоўскі, які ад прадзедаў носіць мянушку Цар.

Бібліятэкар зрабіла агляд аповесцяў В.Ткачова “Мішэнь”, І.Капыловіча “Ураган”, рамана А.Федарэнка “Жэтон на метро”. Вучні пазнаёміліся з творчасцю  маладых беларускіх паэтаў М.Кобец, Ю.Алейчанка.