11 сакавіка чытачы Велікасельскай бібліятэкі былі запрошаны на краязнаўчы калейдаскоп падзей “Кола гісторыі, або Падарожжа па Велікасельскаму краю”. Увазе прысутных быў прадстаўлены для прагляду цікавы і пазнавальны відэарэсурс  –  відэахранограф “Кола гісторыі, або Падарожжа па Велікасельскаму краю”, які пазнаёміў з гісторыяй паходжання назваў вёсак Навасёлкі, Хілімонаўцы, Вялікая Свянціца, Задворанцы, гісторыяй аграгарадка Вялікае Сяло і УСП “Саўгас “Велікасельскі”, знакамітымі ўраджэнцамі Велікасельскага краю. Падчас прагляду прысутныя ўспомнілі сваіх аднавяскоўцаў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікоў-ардэнаносцаў, палюбаваліся роднымі краявідамі,  дакрануліся да  гістарычных вытокаў малой радзімы. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі выставы “Любі і ведай свой край” і з матэрыяламі папак па краязнаўству.