Краязнаўчы калейдаскоп падзей “Зямлі маёй мінулы лёс”, які адбыўся 25 лістапада ў Ханчыцкай бібліятэцы-клубе, акцэнтаваў увагу прысутных на асноўных момантах  з гісторыі Свіслаччыны.

Бібліятэкар расказала аб афіцыйнай даце заснавання Свіслачы, згодна першага ўпамінання ў Іпацеўскім летапісу; атрыманні статуса мястэчка (1523г.); часе ўладання Свіслачу Вінцэнтам Тышкевічам, сенатарам Вялікага княства Літоўскага; акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; пасляваенным аднаўленні і развіцці; атрыманні статуса горада (14 снежня 2000 года); асноўных падзеях сённяшняй Свіслаччыны. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена інфармацыйная выстава “Свіслаччына-край мой любы”, якая раскрывае непаўторную прыгажосць Свіслаччыны, яе прыродныя багацці, турыстычную прывабнасць. Асаблівую цікавасць выклікала прэзентацыя “Наша вёска”, пад час дэманстрацыі якой бібліятэкар расказала пра гісторыю вёскі Ханчыцы.